На главную Лекции и практикум по психологии Конференции и доклады по психологии Психология здоровья: теоретические основы и практика использования здоровьесберегающих технологий 2
Психология здоровья: теоретические основы и практика использования здоровьесберегающих технологий 2
Лекции и практикум по психологии - Конференции и доклады по психологии
Индекс материала
Психология здоровья: теоретические основы и практика использования здоровьесберегающих технологий 2
Здоровьесберегающая среда обучения и воспитания
Здоровье как интегративный критерий качества образования
Все страницы

Шляхі фарміравання асноў здаровага ладу жыцця на ўроках i ў пазакласнай выхаваўчай рабоце

Т.Ф.Барткевіч

Праяўленне развітай агульначалавечай культуры ўключае ўсведамленне чалавекам высокай каштоўнасці свайго здароўя і прадугледжвае разуменне неабходнасці аховы здароўя і яго ўмацаванне як абавязковай умовы паспяховай самарэалізацыі чалавека.
Адносіны чалавека да свайго здароўя, культура здаровага ладу жыцця ў многім залежыць ад фарміравання ўяўленняў пра здаровы лад жыцця ў маладыя гады. Фарміраванне ўяўленняў пра ЗЛЖ праводзіцца як на ўроках, так і ў пазаўрочнай дзейнасці шляхам правядзення разнастайных мерапрыемстваў, інфармацыйных і класных гадзін з адпаведнай тэматыкай, дзелавых гульняў, сустрэч з медыцынскімі работнікамі, людзьмі, якія могуць цікава і пераканальна данесці да вучняў інфармацыю пра неабходнасць валодання кожным асновамі ЗЛЖ.

Дзейнасць па фарміраванні ЗЛЖ вырашае задачы трох узроўняў: карэкцыйнага – выпраўленне адхіленняў парушэнняў развіцця; прафілактычнага – папярэджанне адхіленняў і цяжкасцей у развіцці; развіваючага – аптымізацыя, стымуляванне, узбагачэнне зместу развіцця.
Стварэнне станоўчага эмацыянальнага мікраклімату на ўроку – адна з першачарговых задач у плане здароўезберажэння. Дасягаецца гэта пры дапамозе разнастайных прыёмаў і метадаў, апісаных у педагагічнай літаратуры.
Няма ў нас тэрмометра настрою, трывожнасці або ўзроўнямеру разумення, аднак ёсць мноства сродкаў, якія дазваляюць зарыентавацца ў абставінах.
Набор карцінак, напрыклад, можа дапамагчы вызначыць не толькі настрой, але і тое, наколькі ўпэўнена вучні арыентуюцца ў тэме. Яны могуць быць элементарнымі для малодшых і больш складанымі для старэйшых вучняў.
Калі, зыходзячы з патрабаванняў да сучаснага ўрока, разглядаць яго структуру, то момант стварэння эмацыянальнага настрою з'яўляецца неабходным элементам пачатку, яго завязкі, які паступова пераходзіць у працу над разуменнем прадметнага зместу.
Аднак неабходна акцэнтаваць увагу на тым, што метады нельга ператвараць у сродак пазбаўлення ад суму на занятках. Станоўчая псіхалагічная атмасфера не можа быць адзіным і дастатковым вынікам заняткаў. Нельга схаваць некампетэнтнасць у зместавым і метадычным плане, перапаўняючы навучальны працэс разнастайнымі метадамі.
Пераадоленне страхаў, няўпэўненасці перад новай сітуацыяй, разуменне вучнямі патрабаванняў настаўніка станоўча ўплывае на эфектыўнасць вучэбнай дзейнасці і садзейнічае зберажэнню здароўя.
Для пацвярджэння гэтага тэзісу звернемся да схемы "Айсберг", якая паказвае, што ў дзейнасці любой групы навучэнцаў можна выдзеліць 2 аспекты – дзелавы і сацыяльна-псіхалагічны, якія цесна ўзаемазвязаны і аказваюць уплыў на адукацыйны працэс.
Дзелавы аспект:                  праца вучняў над зместам вучэбнага матэрыялу;
выкананне імі розных вучэбных заданняў; атрыманне і запамінанне матэрыялу.
Сацыяльна-псіхалагічны аспект:

жаданні і страхі вучняў;
пачуцці і перажыванні вучняў;
сімпатыі і антыпатыі;
атмасфера даверу або недаверу;
адчуванне бяспекі.
У нас, настаўнікаў, няма такіх прыбораў, як у лётчыкаў, якія ў час палёту адсочваюць рад параметраў: ад тэмпературы за бортам да колькасці топліва ў баку. Без гэтага немагчымы паспяховы палёт. Паспяховы ўрок таксама. Дзелавы аспект як бы "ляжыць на паверхні", таму мы часцей за ўсё і арыентуемся на яго: вывучыў школьнік урок ці не, выканаў заданне ці не, вядзе сябе дысцыплінавана ці не. Калі настаўнік у сваёй дзейнасці ўлічвае толькі дзелавы аспект, то гэта пагражае выліцца ў патрабаванне выніку любой цаной. Але эфектыўнасць дзейнасці на дзелавым узроўні залежыць перш за ўсё ад камфорту ў сацыяльна-псіхалагічным аспекце.
Дзеці з задавальненнем адгукаюцца на прапанову расказаць пра свой настрой, пажадаць адзін аднаму паспяховай працы на ўроку, сказаць камплімент і т. п. Тым больш, што ужо даўно даказана не толькі псіхалогіяй, што добрае слова не проста прыемна на слых – яно напрамую дзейнічае на стан здароўя чалавека.
Правядзенне фізкультхвілінак на ўроку ў форме гульні спрыяе не толькі рэлаксацыі, але зноў-такі карэкціруе эмацыянальны стан да лепшага, што станоўча ўплывае на вынікі працы.
На заключным этапе ўрока (у залежнасці ад пастаўленай мэты) праводжу рэфлексію пры дапамозе разнастайных метадаў для таго, каб удасканаліць сваю працу.
Выкарыстанне элементаў педагагічных тэхналогій, праца з тэкстам на ўроках беларускай мовы дае таксама шырокія магчымасці для прапаганды ЗЛЖ. Гэта і пераклад тэксту, і пошук арфаграм і пунктаграм, выкананне разнастайных практыкаванняў з граматычнымі заданнямі, правядзенне арфаграфічных эстафет...
Вялікую дапамогу ва ўдасканаленні пазакласнай працы па ЗЛЖ аказала інфармацыйная тэхналогія "Рэферэнт" пры правядзенні псіхалагічнага маніторынгу якасці выхавўчай дзейнасці вучняў. Праграма якраз і дапамагла разгледзець нябачную частку айсберга, накіраваць увагу на вырашэнне існуючых праблем.
У пазакласнай працы выкарыстоўваю магчымасці інфармацыйных, класных гадзін, бацькоўскіх сходаў, сумесных (бацькі і дзеці) мерапрыемстваў. Праводзім дыскусіі, дзелавыя гульні, сустрэчы, выпускаем тэматычныя насценныя газеты; падбіраем карысную інфармацыю для газеты "Жаўраначка", якую друкуем у рубрыцы "Здаровы лад жыцця", ходзім у вандроўкі.
Вельмі цікавымі, пераканальнымі з'яўляюцца лекцыі прафесара Новасібірскай акадэміі навук Жданава У.Г., у якіх ён расказвае, як вядзецца маральнае і фізічнае знішчэнне цэлых народаў праз ужыванне любога віду наркотыкаў, і ў першую чаргу самых даступных – алкаголю, табакі.
Фарміраванне пазітыўнага светапогляду – жыццёва неабходная рэч у плане здароўезберагальных тэхналогій. Пазітыўнае мысленне, як правіла, суадносіцца з добрым псіхічным здароўем, добрае псіхічнае здароўе вядзе да добрай фізічнай формы. Безумоўна, неабходна вучыць дзяцей бачыць свет у цэлым, але арыентавацца трэба на добрае. Светапогляд чалавека фарміруецца, мяняецца на працягу ўсяго жыцця. Кажуць жа, што не мяняюць сваіх поглядаў толькі мертвыя і неразумныя людзі. Кожны з нас мае свой спосаб навучання, спосаб успрымання. Па-рознаму да ісціны ідуць і дзеці, становячыся дарослымі. Аднаму дастаткова слова "нельга", другому – трэба абавязкова паспрабаваць, што нельга, трэцяму – страціць здароўе, каб зразумець, якую каштоўнасць ён меў. Наша задача – зрабіць усё, каб апошніх было як мага менш.
I тут на дапамогу прыходзіць тэхналогія нейралінгвістычнага праграмавання. Сутнасць тэхналогіі нейралінгвістычнага праграмавання (НЛП) – майстэрства і навука самаўдасканальвання. Паняцце "нейра" гаворыць пра адносіны да мыслення ці пачуццёвага ўспрымання, якое фарміруе сферу чалавечых паводзін; "лінгвістычнае" – адсылае нас да моўных мадэляў, якія адыгрываюць важную ролю ў дасягненні ўзаемаразумення паміж людзьмі. "Праграмаванне" ўказвае на спосаб, з дапамогай якога мы арганізуем мысленне, уключаючы пачуцці і перажыванні, каб урэшце дасягнуць пастаўленых мэт.
Сёння існуе шмат кніг, якія могуць дапамагчы настаўніку вызначыць шляхі фарміравання пазітыўнага мыслення. Добрай падказкай з'яўляецца таксама і фільм "Сакрэт", які моладзь глядзіць і абмяркоўвае з цікавасцю.
Відавочна, што, каб зберагчы сябе як асобу, неабходна найперш прытрымлівацца прынцыпаў хрысціянскай, народнай маралі. Без іх немагчама захаваць здароўе.
Урокі літаратуры ў найбольшай ступені з'яўляюцца прыдатнай глебай для выхавання станоўчых маральных якасцей асобы, яе духоўнага развіцця. Духоўна чалавек развіваецца праз узаемаадносіны з людзьмі, чытанне, музыку, мастацтва, творчасць, сувязь з прыродай. Чым менш у школе будзе гадзін для гуманітарных прадметаў, тым слабейшы падмурак будзе закладзены пад будынак, які называецца ЗЛЖ.
Важна памятаць, канешне, што вынікі працы педагога не могуць быць відавочнымі адразу. Бо, як гаворыцца ў вядомай біблейскай прытчы, ці прарасце зерне залежыць найперш ад глебы, на якую яно ўпала, – урадлівую, пры дарозе ці ў церні.
Вядома, перш чым вучыць некага іншага, трэба ўмець самому. Здароўе настаўніка - таксама каштоўнасць. Спецыяльныя даследаванні сведчаць: да аўтарытарных, дысцыплінарных уздзеянняў на вучняў часцей прыбягаюць педагогі, чыё фізічнае здароўе надломлена, чыя нервовая сістэма зношана. Ім цяжка стрымаць сябе, праявіць цярпенне, знайсці адэкватную праблемнай сітуацыі форму ўзаемадзеяння з дзецьмі, бацькамі, праявіць гібкасць ва ўзаемаадносінах, што адмоўна сказваецца не толькі на выніках працы, але і на саміх педагогах. Таму тэма здароўезберажэння актуальна не толькі ў працы з дзецьмі, але і для ўсяго грамадства.

Літаратура
1. Григальчик, Е.К. Обучаем иначе: Стратегия активного обучення в школе / Е.К.Григальчик, Д.И.Губаревич, С.В,Петрусев. - Мн.:Изд.ООО"Красико-Принт".
2. Тиханина, Н.А. Организация занятий по курсу "Здоровый образ жизни": учебно-методическое пособие / Н.А.Тиханина. - Мозырь: ООО НД "Белый ветер", 2005.
3. Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры /В.У. Бухавец {і інш.}; пад агульн. рэд. С.I.Цыбульскай. - Мн.: Сэр-Віт, 2006.
4. Ягодинский, В.Н. Школьнику о вреде никотина н алкоголя: кн. для учащихся / В.Н.Ягодинский. - Мн.: Нар. асвета, 1986.



 

Поиск

Все права защищены. При при копировании материалов сайта, обратная ссылка, обязательна! Варианты ссылок:
HTML код:

Код для форумов:


Уважаемые пользователи и посетители сайта!
Спасибо за то, что вы присылаете материал на сайт «Ваш психолог. Работа психолога в школе» по адресу sait.vashpsixolog собачка mail.ru Убедительная просьба, обязательно указывайте автора или источник материала. На многих материалах авторство потеряно, и, если вы, являетесь автором одного из них, пришлите письмо с точной ссылкой на материал. Если на ваше письмо, вы не получили ответ, напишите еще раз, т.к. письма иногда попадают в спам и не доходят.
Смотрите внимательно: авторство или источник указываются, чаще всего, в конце материала (если материал разбит на страницы, то на последней).
С уважением, администрация.